Родная мова
Міжнародны Дзень Роднай мовы - 21 лютага

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш.
21 лютага 1952 года на бяззбройных мірных дэманстрантаў якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыяльнай мовай Пакістана, паліцыя адкрыла агонь.Загінула чатыры студэнта.
1999 годзе асамблея ААН вызначыла 21 лютага як: Міжнародны дзень Роднай мовы.
У гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі прысвячалі сваё жыццё, час, грошы, каб адрадзіць сваю мову, спазнаць яе, навучыцца размаўляць на ёй: Эліязэр бэн Ягуда(іўрыт), Францыск Скарына, Ёзэф Юнгманн(чэшскі). А мы часам робім наадварот – губляем жаданне чытаць, размаўляць ці проста слухаць сваю мову
21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае сьвята.
Калі ты чуеш яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова - жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.
Давайце РАЗАМ БУДЗЕМ РАЗМАЎЛЯЦЬ 21 ЛЮТАГА НА РОДНАЙ МОВЕ!!! НЯХАЙ ГЭТА СВЯТА БУДЗЕ САПРАЎДНЫМ СВЯТАМ НАШАЙ МОВЫ!Як пачаць размаўляць на беларускай мове

Некалькi простых парадаў
1. Пазбаўцеся страхаў
Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
3. Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
5. Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак.
6. Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.
8. Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!
9. Вучыце мову дыстанцыйна
На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе.
Каляндар міжнародных свят і знамянальных дат
3 верасня | – | Дзень беларускага пісьменства |
8 верасня | – | Міжнародны дзень пісьменнасці |
21 лютага | – | Міжнародны дзень роднай мовы |
3 сакавіка | – | Сусветны дзень пісьменніка |
21 сакавіка | – | Сусветны дзень паэзіі |
27 сакавіка | – | Міжнародны дзень тэатра |
2 красавіка | – | Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
18 мая | – | Сусветны дзень музеяў |
Карысныя спасылкі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі | www.nlb.by |
Рэдакцыйна-выдавецкая установа «Выдавецкі дом “Звязда”» | http://www.lim.by |
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы | http://www.kupala-museum.by |
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа | http://www.yakubkolas.by |
Літаратурны музей Максіма Багдановіча | http://www.bagdanovich.by |
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры | http://www.bellitmuseum.by |
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы | http://www.kupalauski.by |
Рэспубліканскі форум "Кніга-Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання" | http://knigasvet.adu.by |
Інтэлектуальная гульня “Эх, Калядачкі!”...
24 Дек, 2020
Дыскусія “Быць чалавекам”
10 Дек, 2020
Гульня-конкурс “Мая Радзіма”...
19 Ноя, 2020
Падарожжа “ О край родны, край прыгожы!”...
22 Окт, 2020
Віктарына “Беларускія народныя святы”...
15 Окт, 2020
Лекцыя “Правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы”...
8 Окт, 2020
Сімвалы Беларусі
17 Сен, 2020
Мерапрыемства “Мая зямля”
10 Сен, 2020
Мерапрыемства “Ведай роднае слова!”...
26 Мар, 2020
Гульня-віктарына “У краіне роднай мовы”...
26 Мар, 2020
Вiктарына «Загаданачка»
26 Мар, 2020
Мерапрыемства “Казкі сінявокай краіны”...
19 Мар, 2020
Літаратурная гасцёўня «Кветкі — сонцавы дзеткіR...
19 Мар, 2020
Гадзіна роднай мовы
12 Мар, 2020
Кветкі Беларусі
12 Мар, 2020
На загадкі ёсць адгадкі
5 Мар, 2020
Вiктарына «Гаваркiя словы нашай роднай мовы»...
27 Фев, 2020
Мерапрыемства «Залацінкі роднай мовы»...
13 Фев, 2020
Мерапрыемства «Падарожжа па гарадах Беларусі»...
13 Фев, 2020
Дыспут «Мае сябры»
7 Фев, 2020
Гульня «Слова беларускае»
31 Янв, 2020
Пазнавальна-забаўляльная праграма “Беларускi...
30 Янв, 2020
Віктарына “Чароўны квадрат”...
23 Янв, 2020
Беларуская народная казка «Каза-манюка»...
23 Янв, 2020
Гадзіна памяці “Час не ўладны над імем”...
17 Янв, 2020
Занятак «Зімовы карагод»
17 Янв, 2020
Бацькоўскі сход «О,край родны, край прыгожы! »...
20 Дек, 2019
Конкурсная праграма «Новы год, новы год»...
20 Дек, 2019
Конкурс чытачоў
19 Дек, 2019
Літаратурны конкурс «Скарбніца беларускіх вершаў»...
13 Дек, 2019
Мерапрыемства «Зімовая казка »...
13 Дек, 2019
Выхаваўчае мерапрыемства «Беларускi ўзор»...
28 Ноя, 2019
Гульня-спаботніцтва “У краіне беларускіх казак”...
28 Ноя, 2019
Віктарына “Беларуская скарбонка”...
28 Ноя, 2019
Гульня-знаёмства «Пакацілася сонейка…»...
21 Ноя, 2019
Вечарына «І песню родную люблю я»...
21 Ноя, 2019
Віктарына «Беларуская скарбонка»...
21 Ноя, 2019
Пазакласнае мерапрыемства аб Беларусі...
15 Ноя, 2019
Падворак «Гарэза»
15 Ноя, 2019
Мерапрыемства “Добрая казка – розуму падказк...
24 Окт, 2019
Конкурсная праграма “Замарочкі з бочкі”...
21 Окт, 2019
Літаратурная віктарына “Кнігі беларускіх піс...
3 Окт, 2019
Вусны часопіс
26 Сен, 2019
Гутарка-віктарына “Беларусь – мая Айчына”...
19 Сен, 2019
Мерапрыемства «Я і мая сям’я»...
19 Сен, 2019
Гульня-падарожжа “Мая беларуская мова”...
12 Сен, 2019
Інтэлектуальная гульня “Я ведаю”...
6 Сен, 2019
Гульня “Перакладчыкі”...
6 Июн, 2019
Гульня-падарожжа “Беларуская мова- сродак зносiн»...
31 Май, 2019
Гульня “З родным словам па жыцці”...
24 Май, 2019
Пазнавальная гутарка- віктарына “Я і тваё імя”...
24 Май, 2019
Ранішнік “Беларусь мая сінявокая”...
20 Май, 2019
Віктарына “Кнігі дзяцінства”...
3 Май, 2019
Гульня «Моўныя скарбы роднага краю»...
27 Апр, 2019
Конкурс “Беларускамоўная закладка”...
26 Апр, 2019
Літаратурны час “Вясна”...
21 Апр, 2019
Гульня-віктарына “У краіне роднай мовы”...
21 Апр, 2019
Гульня-спаборніцтва “Ведай родную мову!”...
21 Апр, 2019
Мерапрыемства “Разам гуляем – мову выв...
12 Апр, 2019
Магілёў, табой ганаруся!
12 Апр, 2019
Віктарына “Гарады Беларусі”...
8 Апр, 2019
Літаратурная гасцёўня “Паэзія як прадчуванне”...
24 Мар, 2019
Мерапрыемства «Традыцыйная ветлiвасць»...
22 Мар, 2019
Cвята “ Гуканне вясны”
14 Мар, 2019
Беларуская народная казка “Каза-манюка”...
6 Мар, 2019
Конкурс малюнкаў “Мой родны кут…”...
25 Фев, 2019
Міжнародны дзень роднай мовы...
25 Фев, 2019
Падарожжа з дзяўчынкай Літарынкай...
15 Фев, 2019
Завочнае падарожжа “Мой родны горад…...
12 Фев, 2019
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры...
11 Фев, 2019
Часопiс «Люблю цябе, роднае слова»...
7 Фев, 2019
Гульня “На матчынай мове”
1 Фев, 2019
Занятак на тэму “Падарожжа ў краіну Загадкі”...
1 Фев, 2019
Віктарына «Птушкі Беларусі»...
28 Янв, 2019
Падарожжа ў краіну цудаў
28 Янв, 2019
Вусны часопiс «Гучы, роднае слова»...
21 Янв, 2019
Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства – свя...
18 Янв, 2019
Гадзіна паэзіі “Вочы вясны”...
17 Янв, 2019
Занятак «Гэтыя цiкавыя загадкi»...
17 Янв, 2019
Мерапрыемства «Падарожжа па беларускім лесе»...
11 Янв, 2019
Поиск по сайту
Версия сайта для слабовидящих
Профилактическая акция «Безопасный Интернет – детям»
Наша группа VK
Архивы
Статистика
- 162
- 3 248
- 228 049